Facebook
Log In

Kastuś Šytal's Post


Kastuś Šytal

June 23, 2019  · Shared with Public
У беларускіх гарадах, гарадскіх пасёлках, аграгарадках і вёсках чыста. Усё падмецена і падфарбавана. Гэтая "чысціня" стала брэндам краіны.
На першы погляд - прыемна глянуць на чыстыя і акуратныя вуліцы гарадоў. Але калі задумацца над з'явай глыбей...
Дзяржаўнае кіраванне мае шмат задач. Падтрыманне інфраструктуры і добраўпарадкаванне - адна з іх. Ёсць іншая - забеспячэнне магчымасці для функцыянавання эканомікі, для стварэння працоўных месцаў.
Вось з першай у нас усё адносна няблага. А што з другой? Чыноўнікі не могуць даць рады з руйнаваннем эканомікі рэгіёнаў. Старыя вытворчасці банкрутуюць, новыя не ствараюцца. Моладзь бяжыць з рэгіёнаў. Насельніцтва скарачаецца. Зрэшты, скарачэнне працаздольнага насельніцтва ў рэгіёнах - гэта "падарунак" для мясцовых адміністрацый. Іначай яны сутыкнуліся б са страшэнным узроўнем беспрацоўя.
Стварыць умовы для функцыянавання гаспадаркі, для прадпрымальніцтва, фермерства, для прыходу замежных інвестыцый - непасільная задача для постсавецкай беларускай сістэмы, асабліва ў правінцыі. Ні здольнасці, ні ўзровень кампетэнцый, ні ўзровень кругагляду, асабістага развіцця і грамадзянскай свядомасці чыноўнікаў не дазваляюць даць рады гэтай задачы.
Таму яны бяруць сабе задачы лягчэйшыя. Забяспечваюць падмятанне вуліц і высаджванне кветак. Патрабуюць ад сельсаветаў і арганізацый, каб была пакошаная трава на замацаваных за імі тэрыторыях.
Ствараецца ўражанне, што гэтай увагай да стварэння чыстага і акуратнага фасаду яны спрабуюць кампенсаваць перад сабой і насельніцтвам няздольнасць вырашыць фундаментальныя задачы, якія сёння мае дзяржава ў рэгіёнах. "Мы не можам даць вам працоўныя месцы, але можам пасадзіць кветкі і пафарбаваць бардзюры", - такая зараз праграма дзеяння ўлады ў правінцыі.
А на чыста вымеценых вуліцах тым часам усё меней людзей. А ў аграгарадках усё менш працаздольных людзей. А ў вёсках, дзе абкошаныя ўзбочыны і няма паваленых платоў, хутка памруць апошнія старыя. А валавы рэгіянальны прадукт не расце, і падатковыя паступленні ў мясцовыя бюджэты скарачаюцца.
Нельга ацэньваць працу мясцовых уладаў па высаджванні кветак і падмятанні вуліц. Гэта ўсё прыгожа выглядае, але рэгіёнам дапаможа не болей чым нябожчыку кадзіла.
All reactions:
78
12 comments
3 shares
Like
Comment
Most relevant

Marat Klimau
Зауважана трапна...дадаць няма чаго...
  • 5y
3
Leanid Skarabahaty
Кастусь, у Курасоўшчыну прыязджай, паглядзі як там "чыста". А за кальцавую пару крокаў!!!!
  • 5y
Kastuś Šytal replied
  ·
1 Reply
Вікторыя Ільлінская
У адстаўку нікога не адправіць, восьі будзе вечны застой.
  • 5y
Evgeny Kriskévich
Як нажом па сэрцу)
  • 5y
Міхал Залескі
Вы як амэрыканец напісалі: "ствараць працоўныя месцы". Задача калгаснага камсамольца, а ўсё начальства па сваёй мэнтальнасьці і функцыях - калгасныя камсамольцы: "осваівать выделенные ресурсы". Яны з 1917 году адбіраюць і дзеляць, а складваць і памнажа…
See more
  • 5y
3
Міхал Залескі replied
  ·
2 Replies
Олег Мехович
Невялічкая цытатка:"По мнению психологов, чрезмерная приверженность к чистоте – следствие закомплексованности и неуверенности в себе. Делая упорядоченным внутренний мир своего дома, человек защищается от мира внешнего, в котором чувствует себя неуютно." Клатэрафобія!
  • 5y
4
Eugenia Mack
добра напісана. Але ж з другога боку, look at the bright side, трэ радавацца, што хоць у чымсьці парадак і чысьціня падтрымліваецца, і падтрымліваецца адпаведнае паветра, бо сытуяцыя значна горш у другіх краінах, напрыклад у Ерусаліме, з усім бюджэтам …
See more
  • 5y