Сябры, хачу расказаць як ідзе адзін выбітны праект якім мы з камандай займаемся

. Адважыліся, нарэшце, прывесці беларускі кэмп на Burng Man у гэтым годзе. Будзе наша пляцоўка называцца MARA і сабралася ў нас ужо 35 беларусаў, нажаль больш прыняць не можам, бо звычайна, першы раз выдзяляецца самы малы кавалак пустыні 30х30 мэтраў

, у наступны год будзе болей, калі мы добра усё зарганізуем.
Не буду тут распавядаць пра BM, зацікаўленыя могуць палістаць інтэрнэту

, але для мяне гэта адно з цудаў свету якое кожны год ствараецца высілкамі каля 100 000 чалавек, жыве тыдзень у пустыні Нявада і потым знікае фізічна, захаваўшыся ва успамінах і пачуццях, каб у наступным годзе аднавіцца.....
Дык вось, як гэта ўсё пачыналася ў нашай беларускай суполцы : правялі мы першы івент у прэд калядны пачатак 2020 на легендарнай пляцоўцы ОК16 наш першы івент, дарэчы захавалася яшчэ афішка
https://burnmanby.wixsite.com/mysite , а дапамагала нам тады ўсё зарганізаваць наша любімая МАША. Потым, у неспакойныя часы на радзіме, сабіраліся мы некалькі год па розным прыродным лакацыям і гуртаваліся вакол агульначалавечых каштоўнасцяў і 10 прынцыпаў Burnung Man. Калі ужо на радзіме не засталося э кіслароду велькай частцы крэатыўных і свабодных беларусаў, то апынуўшыся ў эміграцыі вырашылі мы узнавіць нашу двіжуху.
MARA будзе на бёрне ў гэтым годзе!!!! Мы вырашылі прывесці ў пустыню сапраўдную лазню (яе ўжо будуе ў Варшаве
Андрей Львовский ). Ну і якія ж беларусы без дранікаў

, таму мы набылі ў Амерыцы жоўты школьны аўтобус і ў Арызоне Жэня
Khausta Yauheni робіць з яго вялізны фуд-трак/DRA-Car. Вельмі класныя беларусікі сабраліся ў нашым кэмпе і мы пачалі ствараць нашу утопію заснаваную на эмпатыі, свабодзе і адказнасці. Дарэчы завялі інсту і можа нават там будзе нейкі кантэнт з’яўляецца, таму запрашаю далучацца да нашай МАРЫ. Пакуль хопіць інфы, а то ужо набліжаецца мая станцыя і пара збірацца .....