Сёння парафіянам Чырвонага касцёла і вернікам сталіцы не дазволілі сабрацца каля святыні, каб разам памаліцца. А 15-й гадзіне людзі яшчэ змаглі разам са свамі пробашчам сабрацца каля муроў касцёла на малітву. У 17 гадзін, калі людзей традыцыйна гэтым часам прыходзіць больш, каб памаліцца, праз некалькі хвілін з'явіліся супрацоўнікі міліцыі, а пасля і людзі ў цывільным, якія проста выштурхоўвалі вернікаў з вонкавай тэрыторыя святыні. Была спроба не дазволіць таксама пробашчу парафіі ксяндзу каноніку Уладыславу Завальнюку працягнуць малітву каля дзвярэй зачыненнага касцёла. Аднак спроба не удалася! Людзей, якія падыходзілі на прыступкі да касцёла, таксама спрабавалі не пускаць далей. Астатнім жа прыйшлося раздзяляцца па асобку ваком свайго храма каб памаліцца аб хутчэйшым вяртанні храма вернікам...