Facebook
Log In

Аляксандр Мілінкевіч's Post


Аляксандр Мілінкевіч

March 10, 2017  · Shared with Public
“А навошта зараз рабіць працу над памылкамі?”
Так адказаў мой калега экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў на пытанне журналісткі Радыё Свабода Ганны Соўсь пра выбары 2010 года і дадаў: “Не магу рабіць працу над памылкамі, таму што не лічу, што мы памыляліся. Гэта рэчы, якія цяпер проста не патрэбныя”.
З такім падыходам нельга пагадзіцца, бо самакрытычнасць - адна з важных лідарскіх, ды і ўвогуле, чалавечых якасцяў. Яна дапамагае аналізаваць і прагназаваць. А прагназаваць сення, як ніколі, неабходна. На кану існаванне незалежнай Беларусі.
У дзень выбараў прэзідэнта ў 2010 годзе адбылася арганізаваная спецслужбамі правакацыя з расійскім следам. Чаму з расійскім? Таму што інфармацыя аб яе падрыхтоўцы была вядома яшчэ за паўгады да трагічных падзеяў. Таму што ў выніку былі не толькі разгромлены беларускія дэмакраты, але пацярпелі паразу і ўлада і Захад, якія ў той час распачалі дыялог. Таму што прайгралі усе беларусы: паміж Гродна і Беластокам ізноў вырасла Берлінская сцяна. І ў рэшце таму, што ў гэты вечар па ўсіх пазіцыях выйграў Крэмль.
Правакацыя была прымітыўнай і яе можна было спыніць. Але і цяпер на самыя сур’ёзныя пытанні мы так і не маем адказу. Чаму дружыннікі кандыдатаў у кіраўнікі дзяржавы не схапілі за шкірку першых “аматараў” біцця шкла ў Доме Урада і не перадалі іх міліцыі? А ці былі ўвогуле падрыхтаваныя дружыны ў тых, хто заклікаў на Плошчу, як тое рабілася да гэтага апазіцыяй, пачынаючы з 1989 года? Кім быў ініцыяваны пераход з Кастрычніцкай плошчы на плошчу Незалежнасці, які быў план, якія мэты? Напрыклад, вядома, што Уладзімір Някляеў не збіраўся гуляць па гораду, яго штаб планаваў ладзіць канцэрт на месцы збора. Ці не з той прычыны ён быў збіты і нейтралізаваны праз тых, каму патрэбны быў “малюнак” і ізаляція Беларусі?
Андрэй Алегавіч, дазвольце не згадзіцца з Вашымі словамі: “Я ўсё сказаў у сваёй кнізе, усе сказалі”. Няпраўда, няма адказа на самыя сур’ёзныя пытанні, тагачасныя кандыдаты ў прэзідэнты так і не зрабілі публічнага аналіза падзей Плошчы-2010.
Для думаючых людзей ясна, што Масква падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001, 2006, 2010 гадоў з розным поспехам рэалізоўвала ў нас свае сцэнары з дзвума асноўнымі мэтамі: падзяліць прабеларускія і праеўрапейскія сілы, а Лукашэнку аслабіць і прымусіць хутчэй інтэгравацца. І частка нашых прэтэндэнтаў у прэзідэнты свядома і несвядома адыгралі ў гэтым сваю ролю.
Сёння адказнасць дэмакратычнай апазіцыі як ніколі вялікая, бо страта незалежнасці можа адбыцца і без прэзідэнцкай кампаніі. Таму без сур’ёзнай каардынацыі дзеянняў, без супольнага планавання акцый і без падрыхтоўкі інструментаў нейтралізацыі магчымых правакацый з боку “старэйшага брата”, небяспечна заклікаць людзей на мірныя масавыя пратэсты. У такім выпадку яны могуць быць скарыстаны на карысць суседняй імперыі, а не беларускай дэмакратыі.
Годна адстойваць свабоду і справядлівасць. Але абавязкова разам зрабіўшы працу над памылкамі. Каб ісці наперад, а не кінуць ізноў краіну назад.
Нам трэба быць пільнымі.
All reactions:
95
27 comments
2 shares
Like
Comment
Most relevant

Алег Гулак
Да, тема очень важная и крайне актуальная, и спасибо, Александру что ее поднял. Уроки шестилетней давности остались без работы над ошибками.
Кто-то считает что ошибок не было? Тогда значит цель достигнута была?
Полагаю, что тогда проиграли, ошиблись и…
See more
  • 8y
10
Уладзімір Юржыц
Вельмі проста працаваць над чужымі памылкамі.А каб на зрабіць памылкі самаму, трэба нічога не рабіць - памылак не будзе!
  • 8y
Аляксандр Мілінкевіч
Маю маральное права, бо ў 2006 мы нейтралізавалі не адну падрыхтаваную правакацыю, ганаруся гэтым. Да таго ж гэта нашы супольныя памылкі і я гатовы разам з усімі ўдзельнічаць ў аналізе падзей 2010.
  • 8y
15
Aliaksandr Ilkevich
Александр Владимирович, Вы себе в зачет как то недавно поставили то, что "не один волос не упал с милиционера" в 2006. С того времени прошло более 10 лет, в которые ничего по сути не изменилось. Радикализм Вы осуждаете, всё время говорите об российско…
See more
  • 8y
Аляксандр Мілінкевіч replied
  ·
9 Replies
Аляксандр Мех
Шаноўны спадар Аляксандр, анэксія пачалася яшчэ ў 1994, калі з будынка Урада здымалі Пагоню, а наш сцяг разарвалі на кавалкі. Беларускую мову знішчылі, вывелі з адукацыйнага працэсу. Далей акупацыйны рэжым наўмысна разбурыў прамысловасць і сельскую г…
See more
  • 8y
3
Валер Пуціцкі replied
  ·
1 Reply
Arturas Judickis
https://www.youtube.com/watch?v=SmvFxQ4JMU0
Жванецкий Консерватория
YOUTUBE.COM
Жванецкий Консерватория…

Жванецкий Консерватория

  • 8y
Ihar Lednik
Працу над памылкамі зробіць будучы незалежны суд на падставе заключэння Спецкамісіі ВС-13 па рэферэндуме-1996. Не думаю, што кандыдаты-ўдельнікі "параабрання гаранта" будь прызнаныя ахвярамі пілітычных рэпрэсіяў і мець права на рэабілітацыю.
https://d…
See more
  • 8y
Ales Surowy
Рыбяткі ! Усе вы ПРОЗАСЕДАВШЫЕСЯ ! На свалку Гісторыі ! Дарогу маладым !
  • 8y
Людмила Степурко replied
  ·
1 Reply
Katsia Shalmanava
Як можна без працы над памылкамi?
  • 8y