Das Minsk, Патсдам. Я ўжо неяк пісаў пра лёс рэстарацыі Minsk у Пастдаме, над якой па культурнаму абмену працавалі дызайнеры з БССР (а ў Мінску ў адказ быў створаны рэстаран “Патсдам”). І вось будынак рэстарана перажыў ліхія гады закінутасці, ператварыўся ў руіну і быў адноўлены на грошы мясцовага мільярдэра Хальса Платнэра. Але ўжо не як рэстаран, а як музей (што па мне дык і лепш), з фокусам на мастацтва ГДР, якога Платнэр назбіраў ці не лепшую ў свеце калекцыю.
“Мінск” цалкам аднавілі, і музей ужо прыймае наведвальнікаў, і для мяне вельмі прыемна, што захавалі і брэндзіравалі старую назву. Das Minsk. І нават беларускія канатацыі тут не хаваюцца, а наадварот смела выкарыстоўваюцца.