Facebook
Log In

Andrej Khadanovich's Post


Andrej Khadanovich

July 9, 2017  · Shared with Public
ЧЫГУНКА (КАВЭР)
Твар правадніцы – цаглінаю.
Рэйкі, платформы і шпалы.
З радыё кавэр з Калінаю
льецца на словы Купалы.
Словамі сыплем дарослымі,
лечым дзіцячыя траўмы:
дзеўкі бязь вёслаў і зь вёсламі,
плот, палігон і шлагбаумы.
Згадкамі п’янымі, рэзкімі
раны душэўныя гоім,
з жартамі, часам габрэйскімі,
хоць ня ўсё ясна нам, гоям.
Добра гаворыцца ўночы нам
без капюшонаў і кедаў.
“Вып’ем за хлопчыка зь лётчыкам,
кажуць, Гагарын іх ведаў!”.
Хлопчыкі зь ніжнімі месцамі
тостамі крояць размовы:
“За чалавека на месяцы!” –
выпілі. Космас, ты клёвы!
Цемра з кашмарамі-марамі
дыхае ў ноч перагарам.
Шэпчуцца каты з ахвярамі
ў сумнай даліне над ярам.
Песьня на штось намякае нам,
суха заходзіць і чэрства...
Вып’ем за Авэля з Каінам
горкай атруты братэрства.
All reactions:
49
10 comments
1 share
Like
Comment
Most relevant

Anatol Starkou
ПРАВАДНІЦА
Адзінокая чарка настойкі…
See more
  • 7y
Anatol Starkou replied
  ·
2 Replies
Maciej Kaczka Zimowski
Wczoraj pokazywałem twój wiersz białoruskim dziewczynom w kawiarni "Milan" w Wilejce. Nie umiały tego przeczytać. Nic nie rozumiały. Ty coś chyba ściemniasz 😉
  • 7y
Andrej Khadanovich replied
  ·
1 Reply