Ужо крыху больш за тыдзень я дыхаю адносна вольным паветрам. 635 дзён я быў офлайн і маё раптоўнае знікненне не засталося незаўважным для многіх з Вас. Ліставацца мне было дазволена толькі з блізкімі сваякамі, ад сяброў і знаёмых лісты я не атрымліваў. Але калі вы штосьці прасілі перадаць праз маіх давераных асоб, то бацькі пісалі пра гэта ў лістах і агучвалі падчас тэлефонных размоў. Не хачу шмат пісаць і арыштанцкі блог весці не планую, бо застаюся ў краіне і буду пачынаць жыццё нанова. Праблем хапае, але мы ўсё адолеем

Хачу шчыра падзякаваць усім, хто падтрымліваў мяне маральна і матэрыяльна! Наша сіла ў салідарнасці! У інфармацыйным вакууме, калі здаецца, што ты ні на што ўжо не ўплываеш і не нясеш ніякай карысці грамадству, вельмі важна ведаць, што пра цябе памятаюць і чакаюць. Гэта матывуе не апускаць рукі і жыць далей! Калі будзе з’яўляцца настрой, я буду пісаць што-небудзь нейтральнае, але пакуль я вельмі адвык ад сацсетак і адчуваю апатыю да ўсяго.
Буду рады вашым званкам, асабістым сустрэчам, запрашэнням на шпацыр і любыя іншыя актыўнасці. Калі я магу камусьці чымсьці дапамагчы, то звяртайцеся. Застаюся на сувязі. Ваш вудар.