Facebook
登入

Eugenio Krasulin的帖子


Eugenio Krasulin

2013年5月16日  · 分享對象:所有人
СЛАНЦАВАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ ЦЯГНЕ РУКІ ДА ПАДНЯБЁСНАЙ
Кітайская нафтагазавая кампанія Sinopec – другая пасьля PetroChina па аб'ёмах здабычы ў КНР, пачала актыўна займацца распрацоўкай радовішчаў сланцавага газа ў правінцыі Сычуань. Кіраўніцтва КНР надае сланцавым перспектывам вялікую ўвагу. У адпаведнасьці з Дванаццатым пяцігадовым плянам, прынятым на 2011-2015 гг., аб'ёмы здабычы сланцавага газа да канца 2015 г. мусяць дасягнуць 6,5 млрд кубічных метраў штогод. Але і гэта – не мяжа. У далейшым здабычы мусіць выйсьці да паказальніку ў 30 млрд кубічных метраў (гэта – прыблізна палова таго аб'ёму газа, які Кітай спажыў у 2008 г.), а далей – і да 100 млрд.
Канечне, у Кітай сланцавая рэвалюцыя ў значнай ступені была экспартаванай. І галоўным экспарцёрам, вядома ж, ёсьць Злучаныя Штаты. Яшчэ ў 2009 годзе Барак Абама даў дазвол на перадачу Кітаю адпаведных тэхналёгіяў, а таксама даў зялёнае сьвятло непасрэдным амерыканскім інвестыцыям у кітайскую здабычу сланцавага газа. У красавіку 2012 г. Sinopec за 2,4 млрд. даляраў набыла праект на здабычу сланцавых газу і нафты ў амерыканскай кампаніі Devon Energy Corp (дадзеныя з сайту caixin.com)
Наяўнасьць уласнай здабычы сланцавага газа ёсьць істотным момантам для Кітаю. Зараз энергетыка КНР трымаецца, у асноўным, на вуглі, на які прыпадае прыкладна 70% тых рэсурсаў, якія спажывае эканоміка краіны. На тэрыторыі Кітаю знаходзіцца багата радовішчаў гэтага карыснага выкапню. Праблема толькі ў тым, што яны моцна раскіданы па тэрыторыі, і транспартыроўка прыводзіць да значных стратаў. Плюс сама здабыча ня ёсьць вельмі небясьпечнай (навіны пра аварыі з вялікай колькасьцю ахвяраў даводзіцца чуць даволі часта). Плюс даволі дзіўная схема фармаваньня коштаў. І, канечне, экалягічныя страты – кітайскія гарады літаральна задыхаюцца ад смогу. Таму дыверсіфікацыя энергетыкі не была б залішняй. Тым болей, што па сучасных дадзеных, Кітай валодае самымі вялікімі даступнымі запасамі сланцавага газу, якія на 50% перавышаюць аналягічныя запасы ў ЗША.
Рост спажываньня газу ў Кітаі ўжо павялічваецца ў геаметрычнай прагрэсіі. Па дадзеных Міжнароднай Энергетычнай Агенцыі ў 2012 г. Кітай спажыў 147 млрд кубоў газу, у 2035 г. гэтая лічба можа скласьці 634 млрд кубоў. А гэта непазьбежна прывядзе да росту імпарту газу, які ў 2007 г. складаў 5% ад унутраных патрэбаў, а цяпер ягоная доля дасягае 30%, на што ўказвае Чжоў Січжоў – дырэктар кітайскай кансалтынгавай фірмы IHS CERA (дадзеныя прыводзяцца на сайце газэты “The Japan Times”). Па аб'ёмах да 2030-35 гг. імпарт вырасьце да 200-300 млрд (па прагнозах той жа МЭА). Таму сланцавая рэвалюцыя – рэч для Кітаю далёка не залішняя.
Але, канечне, казаць пра сланцавы трыюмф у КНР пакуль што зарана. Існуе, напрыклад, такая праблема, як недахоп вады, неабходнай для здабычы сланцавага газу (па тэхналёгіі, каб здабыць газ, трэба разарваць сланцавы слой праз запампоўку ў яго вады з хімікатамі). Але больш за ўсё зьніжае прагнозны энтузіязм арганізацыйны момант. Справа ў тым, што Sinopec – дзяржаўная кампанія. А сістэма менеджменту дзяржаўных прадпрыемстваў моцна адрозьніваецца ад прыватных. Адрозьніваюцца, перш за ўсё, па матывацыі. Калі для менеджменту прыватных кампаній асноўная матывацыя – атрыманьне прыбытку, для менеджменту дзяржаўных арганізацый – прыкрыць свой азадак ад магчымых нечаканасьцяў (ды й чаканасьцяў). Не, магчыма, выключэньні бываюць і там і там, але яны толькі пацьвярджаюць правіла.
Вось і ў здабычы сланцавага газу кітайская дзяржаўная бюракратыя кажа сваё важкае слова. У выніку, калі ў Паўночнай Дакоце новыя 60 сьвідравінаў для выведкі сланцавага газу з'яўляюцца кожныя 10 дзён, дык у КНР на з'яўленьне такой жа колькасьці сьвідравінаў спатрэбілася два гады (па дадзеных той жа “The Japan Times”). Што цікава, кітайцаў, нягледзячы на іхнюю павагу да мінулага, нічому не навучыла ўласная ж гісторыя. У другой палове ХІХ ст. яны ўжо спрабавалі мадэрнізавацца «праз дзяржаву». І з трэскам прайгралі ў разьвіцьці японцам, якія хоць і пачалі мадэрнізацыю на дзесяць год пазьней, але іхнюю эканоміку разьвіваў прыватны прадпрымальнік (японцы дужа хутка зразумелі, што дзяржава – гэта найгоршы бізнэсовец у сьвеце, і пакінулі за ёй ролю таго самага «начнога вартаўніка»), а ў Кітаі мадэрнізацыяй займалася дзяржаўная бюракратыя. Вынік – параза Кітаю ў першай япона-кітайскай вайне 1894-95 гг. (і, фактычна, «згубленае» ХХ стагодзьдзе).
Бюракратыя негатыўна ўплывае на разьвіцьцё здабычы сланцавага газу і праз яшчэ адзін аспект. Як і ў любой «моцнай» дзяржаве, у КНР назіраецца зацятая канкурэнтная барацьба паміж рознымі дзяржаўнымі ведамствамі (мадэль якой вядомай ёсьць кожнаму праз фільм «Сямнаццаць імгненьняў вясны»). За здабычу нафты і газу ў Кітаі адказвае Камісія па нацыянальным разьвіцьці і рэформе. Але на сланцавы газ прэтэндуе Міністэрства зямлі і рэсурсаў, якое апелюе да таго, што сланец – гэта мінерал, якія ўваходзяць у сфэру адказнасьці міністэрства, таму, маўляў, і газ мусіць належыць яму. У выніку, замест дзясяткаў сьвідравінаў – толькі адзінкі, а ўсе прагнозы па здобычы пераўтвараюцца ў фікцыю.
Але карэктаваць трэба ня толькі прагнозы па здобычы газа, але і па ягоным спажываньні. Рост попыту на газ (ня толькі ў Кітаі, але і ў Азіі ў цэлым) чакаецца, у першую чаргу, з-за прагнозаў росту эканомікі ў дадзеным рэгіёне. Аднача некаторыя моманты могуць сьведчыць, як раз наадварот, пра запавольваньне эканамічнага разьвіцьця. У першую чаргу гэта тычыцца КНР. Трэба адзначыць, што паняцьці «прагноз» і «кітайская эканоміка» з'яўляюцца несумяшчальнымі. Кітайская эканоміка занадта зачыненая, яна нагадвае чорную дзірку, якая не дазваляе, каб хоць кропля сьвятла прабілася ад яе да назіральніка. Таму ніхто не возьмецца казаць, якія трэнды зараз у ёй пануюць. Хоць некаторыя моманты, безумоўна, можна выкарыстаць, каб зрабіць вельмі асьцярожны прагноз. Напрыклад, як было сказана вышэй, вельмі негатыўны ўплыў пакідае прысутнасьць дзяржавы ў эканоміцы. Таксама, на мой погляд, сваю негатыўную ролю адыграе і магчымае пашырэньне правоў рабочых (у тым ліку і рост заробкаў), што можа быць зьнітаваным з некаторым дэфіцытам працоўнай сілы (да чаго непазьбежна прывядзе дэмаграфічная палітыка КНР) і з падвышэньнем вагі працоўных у эканамічным жыцьці. Такім чынам, калі б запыталі ў мяне, я б казаў, што Кітай чакаюць цяжкія часы, і спажываньне газу таксама можа далёка не дасягнуць прагнозных паказальнікаў.
Дарэчы, да «цяжкіх часоў» можа спрычыніцца і сланцавая рэвалюцыя. Так, па меркаваньні сайту arabnews.com, танны газ у ЗША можа падарваць канкурэнтаздольнасьць кітайскіх вытворцаў. Нават калі КНР такі разгорне здабычу на сваёй тэрыторыі, для кітайцаў гэта будзе больш дарагі газ.
Вось што станоўчага можа даць сланцавы газ для КНР, дык гэта ўзмацненьне пазіцый у перамовах па кошце на імпартныя пастаўкі газу. Зусім нядаўна (у сакавіку) Кітай дамовіўся з Расеяй (то бок, з Газпрамам) пра пастаўкі 38 млрд кубоў газа, пачынаючы з 2018 г. І вось цікавы момант: пра пастаўкі дамовіліся, а пра кошт – не. Бо Кітай патрабуе ўсталяваць кошт у 200 даляраў за тысячу кубоў. Газпрам жа жадае, каб было «як у Эўропе», то бок 400 даляраў. Камізм сітуацыі, дарэчы, у тым, што кошты на газ на розных рэгіянальных рынках розныя, зь вялікай разьбежкай паміж імі. Напрыклад, звадкаваны прыродны газ (ЗПГ) у ЗША ў 3,3 разы таньней, чым у Эўропе. А ў Эўропе, у сваю чаргу, кошты на ЗПГ у 2 разы ніжэйшыя за кошты азіяцкія. Пры гэтым ЗПГ значна прасьцей транспартаваць (то бок, перакідваць з рынку на рынак), чым прыродны газ у звычайным стане. Такім чынам, калі Газпрам прапануе азіяцкай краіне газ па «эўрапейскіх» коштах, ён апрыёры аслабляе свае пазіцыі.
Болей таго, пра кошты яшчэ не дамовіліся, а газаправод ужо пачынаюць будаваць (у выглядзе адгалінаваньня ад газаправоду з цудоўнай назвай «Сила Сибири»). Гэта – яшчэ адзін козыр Кітаю ў спрэчцы вакол коштаў. Маўляў, газаправод пабудавалі, дык што ж вы хаціце, каб ён прастойваў? А тут яшчэ і здабыча сланцавага газу разгортваецца. Такім чынам, можна сьмела казаць, што Газпрам будзе вымушаны прыняць тыя ўмовы, што яму прадыктуюць кітайцы.
Для кітайцаў, дарэчы, расейскія пастаўкі – толькі эпізод у дыверсіфікацыі энергетычных рэсурсаў (нават калі аб'ёмы кантракту падвысяцца з 30 да 60 млрд кубоў, як пра тое кажуць расейскія афіцыйныя асобы, напрыклад, міністар энергетыкі РФ Аляксандр Новак). А для Газпраму (якога некаторыя так і клічуць - «дзяржаваўтвараючым прадпрыемствам») пытаньне пра кошты паставак у КНР даволі балючае. Увогуле, у сьвеце толькі два моцныя рынкі газу: Эўропа (29% ад сусьветных паставак) і Азія (62%). І калі раней Газпрам марыў пра «замярзаючую Эўропу», якая дазволіць шляхам павароту вентылю ня толькі фінансавыя патокі перанакіроўваць, але і палітыкай эўрапейскай руліць, дык цяпер сланцавая рэвалюцыя, а таксама ЗПГ пачынаюць пераўтвараць Газпрам у маргінала на эўрапейскім рынку. А гэта прымушае шукаць шчасьця ў Азіі. А там – вось засада! - таксама сланцавая рэвалюцыя ідзе. І тут дапамагчы Газпраму ня здолее нават гатовы на ўсё беларускі рынак.
所有心情:
6
7個回應
讚好
回應
最相關

Eugenio Krasulin
Іван, яшчэ раз уважліва перачытайце, зьвяртаючы ўвагу на долю газу ў эканоміцы КНР, аб'ёмы паставак па дамоўленасьцях з Газпрамам і кан'юнктуру рынкаў. А потым паспрабуйце даць адказ на пытаньне: чаму Газпрам будзе вымушаным пагаджацца на нізкія кошты ⋯⋯
查看更多
  • 11年
Eugenio Krasulin
Іван, вельмі цікавае пытаньне, дзякуй. Але, каб падрыхтаваць на яго свой адказ, патрэбны пэўны час. Так што прашу крыху пачакаць 🙂
  • 11年
Andrej Stryzhak
Nicolai Khalezin, вот здесь я читал про китайские наработки в области сланцевого газа.
  • 11年
Nicolai Khalezin Mbe
Ага, спасибо, Андрей!
  • 11年
Eugenio Krasulin
Андрэй і Мікалай, таксама дзякуй, хоць пакуль яшчэ, Мікалай, у вашае стужцы да Кітаю не дакапаўся 🙂
  • 11年
2
Eugenio Krasulin
Іван, цудоўна! Вашы высновы па Газпраму супадаюць з высновамі вядучага спецыялістага МАЭ Фаціха Біроля. Газпраму сапраўды давядзецца зніжаць кошты й пераарыентавацца на Азію. А гэта значыць - бывай мара пра уплыў на Эўропу. А на Азію асабліва не паўплы⋯⋯
查看更多
  • 11年