Многія людзі на правінцыі кажуць пра магчымае далучэнне да Расіі ці як пра пажаданую справу ці як пра тую, якую яны гатовыя ўспрыняць спакойна.
За апошнія тыдні чуў - ці сам, ці ў пераказе - пяць такіх размоваў. Усё з вуснаў простага народа.
У той жа час, гледзячы на палітычныя навіны, не выглядае, каб хтосьці ці з беларускага, ці з расейскага вышэйшага кіраўніцтва разглядаў усур'ёз сцэнар аншлюсу ў бліжэйшыя гады.
Аднак простыя людзі ў такую магчымасць вераць. І, на жаль, многія ўспрымаюць такую магчымасць як пажаданую для іх.
Ёсць тут віна і беларускага кіраўніцтва. Эканоміка рэгіёнаў у гаротным стане. Людзі не вераць хлусні дзяржаўных СМІ і чынавенства. Ідэя незалежнасці, хоць пра яе пастаянна паўтарае Лукашэнка, не знаходзіць падтрымкі ў простага народа, бо Лукашэнку ўжо ніхто не верыць. Свая краіна не ёсць каштоўнасцю для простага народа.
Людзі хочуць пераменаў, нейкага паляпшэння - але не бачаць перспектывы змяніць да лепшага жыццё ў беларускай дзяржаве.
Таму спадзяюцца на іншую дзяржаву.