Ну і падыходзім да апошняга, ключовага моманту ПРАВОЎ, да 2025 году. Калі мы разважаем пра правілы і правы, то з годна з электаральнымі ўмовамі нелегітымных выбараў 2025 году, электаральны давер нададзены С. Ціханоўскай скончваецца праз год.
На сеньняшні момант няма ніякіх іншых легітымных механізмаў, акрамя выбараў, якія б забясьпечылі С. Ціханоўскай яе фармальнае права на "тытул". І якім правам, яна будзе "захоўваць" сваю пасаду "прэзідэнта-электа" і "кіраўніка кабінету" невядома. Любы палітычны статус патрабуе легітымізаці: ідэалагічнай, эмацыйнай, структурна-інстытуцыянальнай (электаральнай), а да 2025 году нічога з гэтага існаваць не будзе.
Канешне ў нашай палітычнай рэчаіснасьці, можа з'явіцца "божае права і памазаньне С. Ціханоўскай на прэзідэнтства", але гэта ўжо будзе камедыя, як і спробы надаць ей легітымнасць, праз адсутнасьць выбараў у Беларусі. У такім выпадку мы будзем мець дачыненьне з "пажыцьцевым прэзідэнтам-электам", пакуль не будзе даказана адваротнае. Але якім ПРАВАМ, гэта ўжо не так важна.
Умоўную легітымнасьць будзе мець КР, калі адбудуцца выбары з удзелам вялікай колькасьці беларусаў у эміграцыі. Ну хаця б 200 тыс., (што вельмі сумнеўна). Тады ў 2025 годзе можна было б казаць пра фарміраваньне нейкай абмежаванай інстутуцыянальнай базы для С. Ціханоўскай. Магчыма будуць спробы склікаць кангрэс беларусаў сьвету, а таксама актыўныя спробы ОСТ перахапіць сімвалічнае і гістарычнае лідарства ад Рады БНР, прывабіць ПКК ды іншыя структуры.
Але, ізноў, калі гуляць па правілах, павінна быць нейкае фармальнае заплечча "легітымізацыі" - прававая, легальная аснова, то бок "канстытуцыя". Гэта азначае існаваньне агульнага, кампраміснага дакументу, дзе павінна быць прапісана, што "такія і такія" прадстаўнічыя інстытуты, «абапіраючыся і выражаючы волю беларускага народу» маюць легітымнае права зацьвярджаць мандат С. Ціханоўскай і яе паўнамоцніцтвы на наступны перыяд.
Самым неверагодным варыянтам можа быць абуджэнье ўласнай унуранай лідэрскай харызмы ў С.Ціханоўскай, асэнсаваньне сваёй гістарычнай місіі ў вынікі чаго, яна зможа пераканаць праціўнікаў і вагаючыхся, што ў стане быць лідэрам.
Такім чынам, усе апазіцыйныя структуры функцыянуюць у прававым вакууме і вакууме легітымнасьці. Фармальных, аб'ектыўных прававых асноў, на якіх гэтыя структуры маглі б абапірацца - не існуе. Як і няма ніякіх грамадскіх інструментаў адказанасьці і кантролю за дзейнасьцю гэтых інстытутаў і асобных функцыянераў. Таму кожная структура, ад Ціханоўскай, да КС можа на свае жаданьне і спасылаючыся на «абстрактную падтрымку» самапрызначацца, самапрызнавацца і самаабвяшчацца столькі, сколькі будзе патрэбна і ім неабходна, пераўтвараючыся ў закрытыя ізаляваныя суполкі.
Адзіным сацыяльным і палітычным фундаментам далейшай дзейнасьці КР, АПК, ОСТ можа быць толькі шырокі грамадскі (перш за ўсё эмігранцкі) кансэнсус, які фармалізуе далейшае ПРАВА на дзейнасьці і прадстаўнічасьць. Дасягнуць жа гэтага кансэнсусу, на сёньняшні дзень практычна немагчыма, што канфрантацыя вакол арганізацыі "выбараў" у КР. Асноўная прычына - адсутнасьць як раз агульных правілаў гульні (кадафікаванага кансэнсусу).
Я ўпэўнены, калі б незалежныя СМІ ставілі такія жорсткія пытаньні, як ПРАВА і КОШТ, ад самага пачатку фарміраваньня апазіцыйных структур і патрабавалі ясных адказаў, а не займаліся інфармацыйным абслугоўваньнем, то апазіцыя не апынулася б у такім фатальным стане, у якім яна знаходзіцца сёньня.