Alena Anisim
about 3 years ago

Калі мне некалькі дзён таму даслалі спасылку на публікацыю на новым сайце калейдаскоп, я махнула рукой: хай сабе. А сёння атрымала чарговую спасылку, дзе яшчэ шырэй робіцца спроба дыскрэдытаваць як маё імя, так і дзейнасць арганізацыі. Таму я вырашыла адрэагаваць.
Перш за ўсё хачу выказаць публічную падзяку ўсім аўтарам згаданых публікацый. Нават каб я і не хацела ўступаць у магчымыя найбліжэйшыя палітычныя кампаніі, то пасля такой раскруткі я проста абавязана гэта зрабіць. ...
Што датычыць сутнасці абвінавачванняў, то хацелася б адзначыць: Як жа гэта так сталася, што на думку аўтараў у Расіі любіць рускую мову - гэта норма, а ў Беларусі любіць родную беларускую мову - злачынства???
А наконт таго, хто больш любіць, паважае і спрыяе развіццю рускай мовы і культуры - таксама пытанне. Такімі публікацыямі і беспадстаўнымі абвінавачваннямі (бо няма ніякіх публічных маіх выказванняў негатыўнага стаўлення да Расіі і да рускай мовы, гэта асабістыя меркаванні і сцвярджэнні аўтараў) якраз такі і закрадаецца і пашыраецца недавер да суседняй краіны і да тамтэйшых палітыкаў.

See more
133
26
11