app-facebook
Gleb Labadzenka
about 3 years ago

Час збіраць камяні!

сёння я да вас з незвычайнай просьбай-прапановай. размаўляў з рэстаўратарамі Крэўскага замка -- у іх скончыліся камяні. усе, якія раней вываліліся са сцен, паднятыя з зямлі і ахайна ўстаўленыя на месца. але ясна, што за столькі год разбурэння шмат што расцягалі па будоўлях людзі...
цяпер шукаюць нейкае комплекснае рашэнне праблемы. але ў той жа час, рэстаўратары будуць удзячныя кожнаму, хто прывязе ў Крэва хоць колькі камянёў дыяметрам 30-50 см (можна і ме...ншыя, ад 15 см -- пойдуць у забутоўку). нікому адмыслова паведамляць не трэба -- проста кладзіце каля галоўнага ўвахода.
вы толькі падумайце: прыедзеце потым у Крэва, пад адноўлены замак -- і скажаце дзецям/унукам або сябрам: а тут ёсць і мае пару камянёў!
менавіта так і быў збудаваны замак 700 гадоў таму. нават праклён з той пары ў Крэве існуе: каб ты ўсё жыццё цягаў камяні на Крэўскі замак. бо тады людзей сілком прымушалі рабіць гэта.
а цяпер для кожнага беларуса гэта, лічу, гонар! я таксама збіраюся свае пару камянёў на наступным тыдні завезці.

ну і дзяліцеся допісам -- дайце людзям магчымасць увайсці ў гісторыю )

See more
475
8
421