атрымаў 21 кастрычніка (праз 9 (!) месяцаў пасля падзеі) такі ліст. адзначу, што ўнёскі перастаў плаціць свядома і аспрэчваць выключэнне, канечне, не буду -- тут усё лагічна: не плаціў -- выключаем.
чаму перастаў? справа не ў грошах. некалі ў інтэрвію я спытаў Генадзя Бураўкіна, ці выходзіў ён з партыі. спадар Генадзь адказаў, што заявы як такой не пісаў, а проста, як тады казалі, "страціў сувязь з партыяй". я таксама страціў сувязь з гэтай арганізацыяй, дзе апошнія гады верх...аводзяць дзіўныя людзі з незразумелымі каштоўнасцямі. некалі, калі мяне прымалі ў пэн-цэнтр, рэкамендацыю мне даваў Рыгор Барадулін -- і гэта назаўсёды будзе вялізны гонар для мяне. але часы змяніліся, змяніліся і людзі. дарэчы, за нясплату ўнёскаў выключылі таксама Паўла Севярынца і Сяргея Шапрана.
не ведаю, ці ёсць там каму задумацца над тым, што ва ўсіх гэтых выпадках нясплата ўнёскаў -- гэта пытанне не толькі і не столькі грошай.
--------------------------
Шаноўны Глеб,
Паведамляем пра тое, што паводле рашэння Рады Беларускага ПЭН-Цэнтра (ад 25 студзеня 2019 г.) Вы выключаныя з сябраў Беларускага ПЭН-Цэнтра.
Паводле Статута, Вы можаце аспрэчыць рашэнне аб Вашым выключэнні падчас Агульнага сходу, які адбудзецца 26-га кастрычніка (пачатак - 11:00) у прасторы (адрас)... Для гэтага, калі ласка, дашліце адпаведную заяву на адрас Агульнага сходу да 25-га кастрычніка (заяву можна прынесці ў офіс Беларускага ПЭНу штодня з 17 да 19 гадзінаў). Звяртаем увагу, што на момант разгляду заявы запазычанасць па складках (у памеры 153 рублёў) павінна быць сплочаная.
Узор заявы прыкладзены да гэтага мэйла.
З павагай,
Дар’я, сакратарка ПЭНа