Таццяна Нядбай
about 2 years ago

Пра сітуацыю з выключэннем Сяргея Шапрана

Мне (і не толькі мне) вельмі шкада, што з сябраў ПЭНу быў выключаны Сяргей Шапран за нясплату ўнёскаў. Dura les sed lex. Сяргей прасіў, каб ягонае сяброўства прыпынілі, але па статуце няма працэдуры прыпынення, ёсць толькі выключэнне.

Але менавіта з аглядкай на Сяргея і іншых значных для ПЭНу людзей, якія не могуць сплочваць складкі, Рада прыняла рашэнне, што з 2019 г. кожны сябра арганізацыі (незалежна ад узросту) можа напісаць з...аяву на памяншэнне або скасаванне ўнёскаў з пэўных прычынаў.

Разумеючы, што Сяргей Шапран вельмі важны для нашай літаратуры і для ПЭНу, параіўшыся з Андрэем Хадановічам і Уладзімірам Арловым, некалькі дзён таму я прапанавала Сяргею аднавіць яго сяброўства ў арганізацыі (пры гэтым, сказаўшы, што ніякіх рэкамендацый яму збіраць не трэба). І такім чынам, як высветлілася, паведаміла яму пра тое, што ён выключаны. Гэта, вядома, няправільна, што Шапрану не паведамілі пра выключэнне напярэдадні мінулага сходу, каб ён мог гэта абскардзіць (нават калі мы разумеем, што абскарджваць Сяргей бы не стаў).

З іншага боку, Сяргей быў выключаны на пасяджэнні Рады 2 лістапада, а 5 лістапада гэтае выключэнне (а таксама шэраг іншых) былі агучаныя перад агульным сходам. І тут у мяне пытанне (але не наезд і не прэтэнзія), чаму Сяргей не быў на мінулым агульным сходзе, бо запрашэнне атрымліваў, - хацелася б усё ж, каб чальцы арганізацыі былі зацікаўленыя ў жыцці арганізацыі і прымалі ўдзел у яе дзейнасці.

See more