Пра сітуацыю з выключэннем Глеба Лабадзенкі
Глеб Лабадзенка таксама быў выключаны за нясплату ўнёскаў. Сітуацыя выглядала так.
Увосень 2018 г. мы напісалі Глебу некалькі лістоў з просьбай сплаціць унёскі. На лісты Глеб не адказваў.
...21 лістапада 2018 у прыватнай перапісцы ў ФБ я спытала ў Глеба, ці не памяняўся ў яго мэйл і ці мог бы ён заплаціць складкі. Глеб адказаў, што на дварэ 2018 год і ў яго няма часу хадзіць у ПЭН, маўляў, калі ёсць электронны варыянт, то ок.
Мы напісалі Глебу, як можна заплаціць праз АРІП, Глеб пажартаваў, што будзе збіраць грошы і магчыма нават прадасць нырку, хату ці ката ![]()
8 снежня 2018 я нагадала Глебу пра ўнёскі. Глеб сказаў, што яшчэ не паспеў прадаць нырку. І дадаў, што мы можам выкрасліць яго са спісу сябраў і ён не пакрыўдзіцца.
Я папрасіла Глеба ў гэтым выпадку напісаць заяву на выключэнне і даслаць нам скан да пасяджэння рады. Глеб паабяцаў гэта зрабіць. Мы даслалі яму ўзор заявы.
Напярэдадні пасяджэння рады (15 студзеня 2019 г) я нагадала Глебу пра заяву, на што ён адказаў, што сеў сканаваць, але "хай мяне ганебна выключаць, так будзе прыкольней )"
На пасяджэнні рады Глеб Лабадзенка быў выключаны з сябраў ПЭНу. За тыдзень да схода Глебу, як і іншым выключаным, мы паведамілі пра працэдуру абскарджання.
Пытанне: што не так?