Валер Булгакаў
about 5 years ago

Што цешыць у цяперашняй сытуацыі:
1. Рэжым робіць неацэнную паслугу грамадзянскай супольнасьці, кансалідуючы яе, умацоўваючы гарызантальныя міжчалавечыя сувязі, нарошчваючы чалавечы капітал, адсейваючы выпадковых людзей, спрыяючы масавай салідарнасьці са зьняволенымі і іх сем'ямі. Яшчэ 20-30 гадоў назад у нас блізка не было такой салідарнасьці, беларусы ведалі пра яе па рэпартажах з Польшчы, цяпер яе становіцца ўсё больш.
Людзі, якія прайшлі праз турмы і зьняволеньні, і пры г...этым ня зламаліся, зробяць у будучыню неацэнную паслугу руху.
2. Рэжым інтэлектуальна стагніруе. Цяпер разыгрываецца тая ж самая схема, што і ў 2010. Правакацыя зь біцьцём шыбаў у доме ўраду=прарыў машыны, напічканай зброяй, празь мяжу. На гэтай падставе КДБ узбуджае крымінальную справу. Троху новага ў тым, што рэжым кантралюе акаўнты ключавых гульцоў у сетцы або стварае іх фэйкавыя дублі, карацей, значна больш актыўны ў інтэрнэце.
3. Ніякія рэпрэсіі не дадуць вынікаў, калі будзе падаць ВУП. Людзі будуць выходзіць на вуліцу ў меру таго, як будзе падаць узровень жыцьця. Каб прадухіліць гэта, трэба стварыць сапраўды маналітную таксічную дзяржаўную ідэалёгію, якая б масава падзялялася насельніцтвам. Але мясцовы папулісцкі рэжым на гэта ня здольны. Яго ідэалагічнае крэда -- цьвёрдай рукой "отвесті народ от пропасті", спыніць эканамічную разруху. Паколькі мы цяпер цьвёрда рухаемся ізноў да "пропасті" і разрухі, на гэтае крэда насельніцтва робіцца неўспрымальным.
4. Ня варта мысьліць кароткімі прамежкамі часу. Цяперашнія пагромы і рэпрэсіі, магчыма, сапраўды саб'юць хвалю пратэстнай актыўнасьці. Але раней ці пазьней перад беларусамі сапраўды адкрыецца акно магчымасьці для сыстэмнай трансфармацыі, і каб ім скарыстацца, варта памятаць урокі мінулага -- асабліва, калі яно разыгрываецца цяпер на нашых вачах.

See more
103
7
5