Добра ўрадзілі НАШЫ ФАМІЛЬНЫЯ ГРЫБЫ -- РЫЖЫКІ. У сасновай пасадцы растуць не сямейкамі нават, а цэлымі палянкамі. Тое, што на здымку, збіралі ўдваіх, трэці (не я) насіў да машыны (1 км, бліжэй не падабраліся). Большасць засоленыя (проста перасыпаныя соллю), частку заўтра пасмажым з маслам на святочны сняданак. А мо хто падорыць які смачны рацэпт? Буду ўдзячная і пры выпадку пачастую.