На беразе Нёмана, на плошчы радыюсам 10 метраў назбіраў некалькі дзясяткаў пластыкавых кантэйнераў ад усялякіх нажывак, пакунак ад прыкормкі і некалькі катушак ад лескі. І ўсё гэта пакінулі тут не тыя, хто адпачывае, каго звычайна прынята вінаваціць, а - самыя рыбакі.
Дык вось хачу вам сказаць, сябры мае рыбаловы, калі аднойчы прыдзе такі час і вы больш ніколі не ўбачыце ў Нёмане рыбы, у гэтым будзе і ваша самая непасрэдная віна👆🏻
Няўжо так складана пасля рыбалкі ўзяць гэты маленькі кантэйнерчык з сабою ў кішэнь альбо пакласці ў пакунак з вывужанай рыбай, каб потым у хаце выкінуць у сметніцу. Ці ўсёж лепш нас*аць пасля сябе? Вы ж як ніхто іншы мусіце радзець за чысты Нёман!😏