Сябры, мы вяртаемся у Менск з Кіеву, каб пачаць працу на нумарам і скончыць запіс трэку для Еўрабачаньня.
Мы зьмянілі народны тэкст на аўтарскі разам з Максам Шчурам. З народнага засталіся фанетычныя асаблівасьці мовы, назва, сэнс, мелодыка і першы радок. Па ўмовах беларускага адбору народны тэкст быў дапушчальны, а вось на міжнародным - не.
З 20 студзеня пачынаем працу над нумарам. Складаецца так, што ў нас добрыя шанцы!