"Я люблю Беларусь, мне добра ў Беларусі". Новая кампанія НН своечасовая, правільная і шчырая. Стагоддзямі з нашай зямлі вымывалася яе соль, і ніхто ня мог гэтаму паставіць крэс, бо не было сваёй дзяржаўнасьці. А цяпер, хоць крывая, касая, каравая, як мая доля, але дзяржаўнасьць ёсьць. І зьявіўся нейкі гістарычны шанец эвалюцыйным шляхам перарабіць яе на нешта добрае. Наш вечны вораг слабее і хутка яму будзе не да нас.