Uladzimir Niakliaeu
about 2 years ago

Чарговыя ўгодкі легендарнай перамогі войска Вялікага княства Літоўскага пад Воршай адзначаныя на Крапівеньскім полі.

КРАПІВЕНЬСКАЕ ПОЛЕ

На Крапівеньскім полі вятры....
Палыны. На далоні патры −
Загарчыць. Торгне сутаргай, болем.
Тут вякі праплылі, як віры па Дняпры,
За палкамі палкі
тут прайшлі ваяры,
Змагары, што накрытыя полем.

На Крапівеньскім полі трава. Крапіва.
Тут крыві напілася Масква,
Татарва з крыжакамі ў хаўрусе...
Тут над імі
усімі
паўстала Літва –
І абрынулася ў Беларусі!

Дзе ж мы дзелі
літоўскую долю?
Веліч продкаў? Іх вольную волю,
Што яны аплацілі крывёй?

Як гарчыць палыном на Крапівеньскім полі −
І пячэ крапівой!..

See more
No photo description available.
No photo description available.
168
7
16