Ну вось. Пасьля тактычнай перамогі па прыпыненьні амэрыканскіх санкцыяў група падтрымкі Лукашэнкі едзе з гастролямі ў Вашынгтон. Няпростая задача ўскладзеная на намесьніка Макея Алега Краўчанку і Яўгена Прэйгермана. Ім трэба пераканаць Захад, што пасадкі і разгоны - ўсяго толькі тэхнічны збой, а "лібэралізацыя" працягваецца. Усё гэта анансуецца як неабходнасьць працягу "дыялёгу", хаця гэта ўсё менш нагадвае дыялёг, а хутчэй бандыцкі шантаж: маўляў, альбо вы падтрымаеце Лукашэнку, альбо мы здаем краіну Пуціну.
Адзін са спонсараў гастралёраў - the Jamestown Foundation, вядомая пасьлядоўнай падтрымкай "цёплага чалавека".