Victor Martinovich
about 2 years ago

Глядзіце, які вытанчаны трыбьют.
Шукальнік праўды Легасаў з "Чарнобыля" у выкананні Джарэда Харыса зроблены падкрэслена не падобным да сапраўднага Легасава. Серыял, пільны да дробязяў, нават акуляры вешае на яго зусім іншай формы, чым тыя, рамбавідныя, што насіў быў Легасаў. І фрызура ну зусім не такая: Легасаў адкідаў валасы роўна назад, агаляючы лоб, у Харыса яны пакладзены на левы бок.
А вось на каго вельмі ж падобны Харыс у "Чарнобылі" (і фрызурай, і акулярамі) - дык г...эта на выбітнага шукальніка праўды пра Чарнобыль, у нечым - настаўніка Святланы Алексіевіч, Алеся Адамовіча. І вось вам пасхалачка: Мейзін нідзе публічна не згадвае пра Адамовіча (гэты пісьменнік зруйнаваў сабе жыццё, быў выціснуты з БССР за тое, што крычаў паўсюль пра Чарнобыль), але! Самым важным для сябе фільмам, што прадвызначыўшым эстэтыку "Чарнобылю", называе "Ідзі і глядзі" Элема Клімава. Сцэнар для каторага пісаў хто? Правільна, Алесь Адамовіч! Калі я не памыляюся, гэта вельмі элегантны спосаб памянуць дзядзьку Алеся.

See more
No photo description available.
No photo description available.
349
18
16