Першая картка - была мне падпісаная 14 лістапада 1965 года.
Другую я зрабіла сама 16 лістапада 2015 года.
Зараз убачыла, што праз 50 гадоў. Вось столькі мы сябруем..
Апошнім разам я бачылася з Васілём й размаўляла з ім, дзякуючы Сяржуку (сыну) й мессенжеру на другі дзень ягоных народзінаў, 19 студзеня.
Васіль быў слабым, скардзіўся на дрэннае самаадчуванне, што амаль нічога не бачыць і гэта самае жудаснае, таму што ён не можа рабіць тое, што і складае сэнс яго жыцця. Не можа... чытаць, пісаць, перакладаць ..
Але ён, як заўсёды, жартаваў, праз павелічальнае шкло з цяжкасцю ён разглядваў на экране нас з мужам і радаваўся, што можа так з намі пагутарыць.
И мы радаваліся.
У апошні раз.

