Facebook
လော့ဂ်အင်ဝင်မယ်

Сяргей Шапран ၏ ပို့စ်


Сяргей Шапран

2019၊ ဒီဇင်ဘာ 10  · အများမြင်နဲ့ မျှဝေထားပါတယ်
Не стала Ілоны Барадулінай.
Вось і яшчэ адно жыццё прамільгнула.
Калі яна толькі нарадзілася, першай шчаслівую маці наведаў Васіль Быкаў — у Валянціны Міхайлаўны дасюль захоўваецца пажаўцеўшы ад часу невялічкі аркушык у клетачку:
«Валюша, поздравляю и радуюсь!
Только что звонил Гриша и поведал мне эту новость. У него всё в порядке. Передает тебе массу приветов. Что передать ему? Что нужно тебе.
Может быть, я смогу увидеть ваше сокровище? Сообщи. Я подожду.
В. Быков».
Тым часам Рыгор Барадулін нейкі час не мог паверыць у тое, што нарадзілася дачка, бо чакалі сына, нават імя падабралі — Яраслаў… Гэта ўжо значна пазней Барадулін напіша, прысвяціўшы радкі Ілоне:
Ганіце сум з ілбоў,
Дарэмна не тужыце,
Пакуль жыве любоў,
Як перапёлка ў жыце…
…Дужа гэта ўсё складана — чужыя жыцці, чужыя пуцявіны лёсаў… У непрычэсаных дзённіках Рыгора Барадуліна шчыра і без недагаворванасцяў у тым ліку і пра самых блізкіх людзей — сямейнікаў... А разам з тым прыгадваю, як аднойчы стаў міжвольным сведкам тэлефоннай размовы Барадуліна з дачкой (вярнуўшыся на нядоўгі час з Пецярбурга ў Мінск, Ілона з’ехала потым разам з мужам у Ізраіль, адкуль ніколі ўжо не вярталася) — дзядзька Рыгор казаў тады на развітанне: «Дзякуй, залатая, дзякуй, залатая, залатая, залатая… Я люблю цябе».
…Яна дужа хацела вярнуцца дамоў, нават прагнула таго вяртання, так і пісала ў лістах. Прагнула, але — не вярнулася, не здолела вярнуцца…
P. S. На фотаздымку той рэдкі момант, калі ўсе родныя разам: дзядзька Рыгор з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай, дачкой Ілонай і ўнучкай Дамінікай.
ဓာတ်ပုံရှင်းလင်းဖော်ပြချက်ကို ကြည့်၍မရနိုင်ပါ။
တုံ့ပြန်မှုအားလုံး -
၁၂၈
မှတ်ချက် ၄ ခု
မျှဝေသူ ၆ ဦး
ကြိုက်တယ်
မှတ်ချက်ပေးပါ
သက်ဆိုင်မှု အရှိဆုံး

Irina Slepovitch
Апошні раз з ёй размаўляла 14-га кастрычніка. Яна была вельмі ўсцешаная тым, што выдаюцца баьцкавы дзённікі. Абяцала выйсці на сувязь крыху пазней, але не выйшла. Ужо ніколі не выйдзе. Вель-вельмі сумна...
  • 5y
၂
Галина Савицкая
Да, жизнь прожить- не поле перейти
  • 5y
၀
Pavel Podkorytov
Спачуванні спадарыне Валянціне і Дамініцы. Што чалавек можа? Толькі любіць...
  • 5y
၀
Siarhei Paniznik
Ілоначка, 1968 г.
ဓာတ်ပုံရှင်းလင်းဖော်ပြချက်ကို ကြည့်၍မရနိုင်ပါ။
  • 5y
၀