Facebook
လော့ဂ်အင်ဝင်မယ်

Franak Viačorka ၏ ပို့စ်


Franak Viačorka အတည်ပြုထားသည့် အကောင့်

ဖေဖော်ဝါရီ 16  · အများမြင်နဲ့ မျှဝေထားပါတယ်
Я б хацеў пракаментаваць некалькі момантаў нечаканага і дзіўнаватага інтэрв’ю Ігара Кулея і Сяргея Падсасоннага, якіх лічу цудоўнымі журналістамі і вельмі цаню іх бачанне сітуацыі, а таксама іх права выказваць сваю думку. Аднак некаторыя рэчы ў размове не грунтуюцца на фактах, а на чутках, таму дазволю сабе ўдакладніць.
1. Увесь гэты час мы каардынаваліся з Ігарам і Аляксеем Дзікавіцкім (як з мэнэджэрамі Белсату, а не як з журналістамі!) у справе абароны Белсату, адвакатавалі за яго захаванне, перадавалі ўсе іх просьбы і пункты палітыкам. І Ігар, і Аляксей могуць гэта пацвердзіць. Менавіта яны першымі прыйшлі да нас па дапамогу.
2. Нам было важна захаванне Белсату як брэнду і захаванне каманды. І Белсат быў захаваны. Гэтыя пункты мы адстойвалі.
3. У самым пачатку крызісу мы сапраўды, з дапамогай арганізацый беларускай медыйнай супольнасці (гэта могуць пацвердзіць іншыя людзі), падрыхтавалі спіс медыяменеджэраў з 15 чалавек. У яго ўваходзілі рэдактары вялікіх беларускіх выданняў, а таксама прадстаўнікі Белсату, у тым ліку Дзікавіцкі і Кулей. Неўзабаве пасля гэтага прызначылі менавіта Дзікавіцкага. Ці было гэта звязана з нашымі прапановамі—сказаць не магу, бо ТВП вяло перамовы самастойна.
4. Пра ліст. Была спрэчная ініцыятыва з калектыўным лістом—і па часе, і па змесце, і па тым, як ён быў арганізаваны і напісаны. Мы трымалі дыстанцыю, бо якраз гэта выглядала б як умяшальніцтва нібыта мы ім нешта дыктуем.
5. Трэба разумець, што Белсат юрыдычна—гэта частка Польскага грамадскага тэлебачання. У іх дзейнічаюць унутраныя правілы і распарадкі. Рэформа Белсату была часткай агульнай рэформы TVP.
6. Ні прызначэнне Дзікавіцкага, ні прызначэнне Коўшык з намі не ўзгаднялася. Гэта было суверэннае рашэнне Польскага тэлебачання (пра ролю МЗС мне невядома).
7. У інтэрв’ю Ігар распавядае чуткі, маўляў, усё таму, што Офісу не падабалася, што Белсат быў занадта незалежны. Але Белсат заўсёды быў вельмі прыязны і пазітыўна асвятляў працу Офісу. І Ігар, і Сяргей і Аляксей, і ўвесь Белсат былі вельмі прыязнымі да нашай працы. Таму логіка незразумелая. А што задавалі нязручныя пытанні—гэта нармальна і ўсе іх задаюць. Гэта праца журналістаў.
8. Пра сыход Аліны. Ціханоўская ўвогуле не вельмі хацела яе адпускаць, бо Аліна закрывала ключавы напрамак працы ў Кабінеце. Таму намёкі пра спробу "прызначэння Аліны Офісам" выглядаюць беспадстаўна.
Калі патрэбныя дадатковыя ўдакладненні ці ўзнікнуць пытанні—звяртайцеся.
Калі БАЖ можа ацаніць, ці было ўмяшанне палітыкаў ў рэдакцыйную палітыку—мы будзем толькі вітаць такую ацэнку і расследаванне.
တုံ့ပြန်မှုအားလုံး -
၁၃၇
မှတ်ချက် ၄၅ ခု
ကြိုက်တယ်
မှတ်ချက်ပေးပါ
သက်ဆိုင်မှု အရှိဆုံး

Daša Słabčanka
Прадублюю свой камент і тут:
Я толькі не разумею, як можна адначасова скардзіцца на палітычнае ўмяшальніцтва офіса і пры гэтым згадваць, што па ўласнай ініцыятыве журналісты ўсё дакладвалі Франаку і нават спрабавалі кіраваць тым, як і што мусіць прасоў…
ပိုမိုကြည့်ရန်
  • 8w
၁၂
Julia Arkhipova က စာပြန်ခဲ့တယ်
  ·
ပြန်စာ ၁ ခု
Андрэй Бастунец
БАЖ прапанаваў свае паслугі як пасярэдніка ў арганізацыі трацейскага суду ці медыяцыі паміж заяўнікамі і адміністрацыяй Белсата. Абодва варыянты патрабуюць згоды бакоў (дарэчы, я не думаю, што такія спрэчкі можна вырашыць падобным шляхам). Гэтага не а…
ပိုမိုကြည့်ရန်
  • 8w
၁၇
Андрэй Бастунец က စာပြန်ခဲ့တယ်
  ·
ပြန်စာ ၂ စောင်
Beata Krasicka
Jeśli już o faktach, to 15 listopada 2024 r zarząd TVP podjął uchwałę LIKWIDUJĄCĄ samodzielną jednostkę TV Belsat . To oficjalny, obowiązujący dokument. W tej chwili nie ma już pełnowymiarowej tv tylko REDAKCJA . Czas antenowy i budżet podzielono pomi…
ပိုမိုကြည့်ရန်
  • 8w
၇
Agnieszka Romaszewska က စာပြန်ခဲ့တယ်
  ·
ပြန်စာ ၄ စောင်
Aliaksandr Atroshchankau
Franak Viačorka дзякуй за сэнсоўны допіс. Усё па справе. Адзіная, з чым не пагаджуся, што тэкст дзіўнаваты. Я лічу, што хлопцаў відавочна бамбіць і яны дэманізуюць ролю ОСЦ, што мінімум двочйы выказаў у сваіх пытаннях. Жанр інтэрвью прадбачае пэўную ст…
ပိုမိုကြည့်ရန်
  • 8w
၁၃
Volha Maliušyckaja က စာပြန်ခဲ့တယ်
  ·
ပြန်စာ ၉ စောင်
Balyaslav Volat
ніхто не задае тут альбо старанна абыходзіць адно пытаньне, а я так здарылася, што менавіта сп. Аліна стала кіраўніком Белсату, хаця нічым да гэтага ня вызначылася, апроч сваёй безхрыбетнай і згодніцкай пазыцыі ў самазванных структурах?
ці ня гэта згод…
ပိုမိုကြည့်ရန်
  • 8w
၃
Halina Laszkiewicz က စာပြန်ခဲ့တယ်
  ·
ပြန်စာ ၉ စောင်
Светлана Мацкевич
А насколько вообще было правомочно вмешиваться в работу ( вернее, в коммунал) Белсата офису?
  • 8w
၃
Daša Słabčanka က စာပြန်ခဲ့တယ်
  ·
ပြန်စာ ၄ စောင်
Meerabsarfraz Meerab
Sir gave me your whatsapp nmbr
  • 8w
၀
Meerabsarfraz Meerab
Need to talk to u
  • 8w
၀
Meerabsarfraz Meerab
Plz sir
  • 8w
၀
Natallia Natallia
Тое, што яны кажуць, падобна на жаночыя спрэчкі. Прабачце)
  • 8w
၂
Natallia Natallia က စာပြန်ခဲ့တယ်
  ·
ပြန်စာ ၄ စောင်
နောက်ထပ်မှတ်ချက်များ ကြည့်ရန်
၁၂ ထဲမှ ၁၀ ခု