Facebook
Log In

Vitali Tsyhankou's Post


Vitali Tsyhankou

January 26, 2020  · Shared with Public
Казка пра тое, як Лукашэнка 20 гадоў шукае альтэрнатыўную нафту.
Калі разумныя (без іроніі) аглядальнікі заяўляюць, што вось цяпер-та ўжо ўсё сур’ёзна і па-сапраўднаму, “гэта ўжо не торг”, “Лукашэнка нарэшце зразумеў” і гэтак далей, прагназуючы моцны стратэгічны раздор паміж Масквой і Менскам і значныя пастаўкі альтэрнатыўнай нафты ў Беларусь – прызнаюся, мне шчыра хочацца гэтым аргументам верыць. Але на шляху да захопленай веры ёсьць 2 істотныя праблемы: 1. “Практыка – крытэрый ісьціны”, і 2.“Опыт, сын ошибок трудных”.
Ніжэй я прывяду цытаты Лукашэнкі розных гадоў наконт неабходнасьці закупляць нерасейскую нафту.
«Немедленно проработать имеющиеся варианты по альтернативным поставкам энергоресурсов в Беларусь. Мы не можем дальше терпеть такую зависимость и унижение от одного государства» 6 ноября 2002 года.
Нам надо диверсифицировать поставки энергоносителей в страну. Это вопрос жизни и смерти нашего государства. Это наша сверхзадача. И её надо решить. Причём в рамках жёсткой экономии бюджетных средств. Мы в состоянии это сделать и сделаем» послание парламенту 14 апреля 2004 года
«Нам надо работать над диверсификацией импорта энергоресурсов, углеводородного сырья. Это наиважнейшая задача, над которой сегодня продолжает работать наше Правительство» 14 января 2007 года
«Будем диверсифицировать поставки. Если к нам будет применять Россия заградительные пошлины, неприемлемые для нас, как это сделано, конечно, мы будем искать нефть там, где нам удобнее и где лучше» 4 мая 2010 года
“Без российской нефти мы обойдемся. Нам будет очень трудно… Но свобода, независимость не оценивается никакими деньгами” 3.02.2017
«Мы купим на рынке нефти, сегодня нефти покупай сколько хочешь — вопрос в цене». 1.03.2019
Скажу адразу – я ня бачу нічога радыкальна іншага, чым цяперашні канфлікт адрозьніваецца ад усіх ранейшых. Усё ўжо было – і азербайджанская нафта, і венесуэльская, і значна больш грозныя словы пра “тэрарызм на вышэйшым узроўні”, і Хросныя бацькі – і ўсё вярталася.
Так што прыпыненьня сяброўства Беларусі ў ЭўраЗЭС, вываду расейскіх ваенных аб’ектаў, адключэньня расейскіх тэлеканалаў, закрыцьця мяжы – нічога з гэтага, што спрагназаваў (ладна, не спрагназаваў, а прадставіў) Artyom Shraibman у якасьці “палітычнай фантастыкі” , нічога з гэтага ў найбліжэйшыя год-два не адбудзецца. (А калісьці можа адбыцца, асабліва ж пасьля зьмены ўлады)
Яны зноў пра ўсё дамовяцца. Ня ведаю, хто больш прагнецца ад сваёй цяперашняй пазыцыі – як мне падаецца, Расея. Але дамовяцца. Надта блізкія і роднасныя рэжымы, надта самотныя гэтыя “два одіночества” на сусьветнай мапе, каб сур’ёзна пасварыцца.
Больш за тое. Я магу даць свой цалкам сур’ёзны (не ў якасьці фантастыкі) прагноз. Паводле вынікаў 2020 году у агульным аб’ёме пастаўленай нафты ў Беларусь нерасейская зойме ня больш за 10 працэнтаў. Хутчэй за ўсё, гэта ўвогуле будуць чыста сымбалічныя лічбы, але я скажу асьцярожна – ня больш за 10 працэнтаў. Хто-небудзь хоча паспрачацца?
All reactions:
87
30 comments
2 shares
Like
Comment
Most relevant

Artyom Shraibman
2020 год вы почему решили взять в текст? Моя фантастика совсем не про ближайшие 11 месяцев
  • 5y
Vitali Tsyhankou
Ну, я меў на ўвазе, што ў 2020 не адбудзецца. А далей -- калісьці штосьці з гэтага ды адбудзецца. Калі атрымалася, што я сьцьвярджаю, што ты гэта прагназаваў на 2020.. не, канешне. Папраўлю ў тэксце, каб было больш зразумела
  • 5y
Vitali Tsyhankou
Тэрміны -- гэта другасна. Мая стратэгічная думка, мой прагноз -- цяперашні канфлікт кардынальна нічым не адрозьніваецца ад ранейшых, і, адпаведна, не прывядзе да рэвалюцыйных вынікаў
  • 5y
9
Vadim Kaznacheyew
Я з табою згодны, Віталь. Калі толькі нейкім карэнным чынам не зьменяцца абставіны, а ўсё будзе ісьці як ідзе – гэтак і адбудзецца.
  • 5y
3
Fedor Baranov
Хачу паспрачацца, - няма лішніх грошай на 10%. Таму, - ня болей 5% 🙂
  • 5y
4
Vitali Tsyhankou
Былі ўжо перамовы раней, і дастаткова сур'ёзныя. І танкеры плылі, і Адэса-Броды падключалі
  • 5y
5
Сяргей Бяспалаў replied
  ·
1 Reply
Paulyuk Bykowski
Аргумент “так было, значыць так будзе і далей” хібны, бо не дапускае магчымасці перамен. Лепей казаць, што так было, а значыць ёсць верагоднасць што яны зноў дамовяцца, але з улікам з’яўлення новых фактараў (“ультыматум Мядзведзева”) падвышаецца вераго…
See more
  • 5y
3
Paulyuk Bykowski replied
  ·
1 Reply
Vitali Tsyhankou
Не, я тут не ўжываю ў цэлым аргумент "так было, значыць, так і будзе". У іншых сітуацыях я не раз прагназаваў, што "усё цяпер будзе ня так, як раней". Я кажу пра канкрэтныя абставіны і гэтага канфлікту, мэты і намеры бакоў, што прымушае мяне рабіць вы…
See more
  • 5y
5
Vitali Tsyhankou replied
  ·
7 Replies
Vitali Tsyhankou
Paulyuk Bykowski Мне якраз падаецца, што прагноз, умоўна, Арцёма, што ўсё пойдзе ў злом і разлад, і ў зьяўленьне мяжы -- якраз такі прагноз больш падабаецца публіцы, "нашай" публіцы. А мой прагноз, што нічога радыкальна не зьменіцца -- якраз ён непапу…
See more
  • 5y
3
Artyom Shraibman replied
  ·
7 Replies
Андрэй Кавалёў
Такі да. На тым і стаім. Нафта, усім па пяцьсот, газ, дрэваапрацоўка, заробак настаўнікам, каровы, etc, etc, etc. І так па коле. Што тут новага ці дзіўнага. Хіба тое, што з задавальненнем прымаем лапшу гэтую на вушы. Ажно аргазміруем. Хаця 10-15 год та…
See more
  • 5y
2
View more comments
10 of 14