Мне здаецца, усе "нашы" дыскусіі пра Беларусь можна падзяліць на тры умоўныя стратэгічныя падыходы.
Першае. У Беларусі ўсё гаўно, школы гаўно, прадукты гаўно, рэстараны гаўно, а самае галоўнае гаўно – гэта народ, які ніколі ня зьменіш. І Лука тут не пры чым, сыдзе Лука – будзе тое самае. Таму – трэба валіць адсюль.
Другое. У нас усё можа быць нармальна, мы цалкам эўрапейскія людзі, больш эўрапейскія чым якія румыны ці баўгары. У Расеі поўна праблемаў, а ў нас толькі адна праблема – Лука. Як толькі ськінем Луку, усё будзе нармальна. Таму -- трэба змагацца
Трэцяе. Краіна і народ разьвіваецца, існаваньне Лукі асабліва не замінае жыць і працаваць таму, хто жадае. Можна рабіць процьму добрых справаў, разьвіваць праекты, будаваць сядзібы, абараняць мову, дапамагаць людзям,і ніхто гэтаму не перашкодзіць. Таму – трэба жыць тут і цяпер.
На жаль, нейкай формы спалучэньня гэтых трох розных пазыцыяў амаль не бывае. У гэтым і праблема.